Першы «Сход Неабыякавых»

22.06.2025

21 чэрвеня 2025 у Варшаве прайшоў першы «Сход Неабыякавых» . У ім узялі ўдзел прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх арганізацый, актывісты розных напрамкаў і палітычных поглядаў, былыя палітвязні і беларусы, якія ўдзельнічаюць у ўзброеным супраціве расійскай агрэсіі. 
 

 

«Сход Неабыякавых» - гэта асобны сход

21 чэрвеня 2025 у Варшаве прайшоў першы «Сход Неабыякавых» . У ім узялі ўдзел прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх арганізацый, актывісты розных напрамкаў і палітычных поглядаў, былыя палітвязні і беларусы, якія ўдзельнічаюць у ўзброеным супраціве расійскай агрэсіі. 

Гэта падзея стала важным крокам да стварэння шырокай кааліцыйнай платформы, якая аб'ядноўвае розныя ініцыятывы на праектнай і дыскусійнай аснове.

Склад удзельнікаў

Для ўдзелу ў Сходзе зарэгістраваліся больш за 100 удзельнікаў афлайн і больш за 50 — онлайн, якія прадстаўлялі больш за 30 арганізацый. У зале прысутнічалі 85 чалавек з 12 краін, што прадстаўлялі пазіцыі ад радыкальна апазіцыйных да адносна лаяльных да цяперашняга рэжыму Рэспублікі Беларусь.

Былі запрошаныя і прынялі ўдзел эксперты і назіральнікі з іншых краін.

"«Сход Неабыякавых» - гэта асобны сход."

Тэмы секцый:  .
 

• Першая секцыя была прысвечаная выступам былых зняволеных рэжыму, абмеркаванню стратэгій міжнароднага ціску, а таксама прававой і гуманітарнай падтрымкі. 

• На другой секцыі прадстаўнікі беларускіх вызваленчых падраздзяленняў узнялі пытанні легалізацыі, інтэграцыі, бяспекі, статусу і каардынацыі. 

• Трэцяя секцыя, прысвечаная крызісу даверу да ўсяго спектру палітычных суб'ектаў і шляхам яго пераадолення, прайшла ў атмасферы ўзаемапавагі і вострай дыскусіі, якая паказала ўсю разнастайнасць поглядаў грамадзянскіх актывістаў. Удзельнікі шукалі шляхі да выяўлення новых формаў палітычнага дыялогу і праектнай каардынацыі. 

• Чацвёртая секцыя закранула праблемы легітымнасці, суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Было прадстаўлена даследаванне, якое адкрывае станоўчыя перспектывы геапалітычнага развіцця сітуацыі.

Share