Кіеў. Мінулы тыдзень. Навіны Нацыянальнай Кааліцыі.
Кіеў. Мінулы тыдзень.
Навіны Нацыянальнай Кааліцыі.
В Украіне прайшлі кансультацыі актывістаў і валанцёраў з беларускімі ваярамі пра іх праблемы.
Удзельнічалі прадстаўнікі беларускіх і ўкраінскіх грамадскіх актывістаў і валанцёраў, дыяспар і міжнароднай супольнасці.

Кіеў. Мінулы тыдзень. Навіны Нацыянальнай Кааліцыі.
В Украіне прайшлі кансультацыі актывістаў і валанцёраў з беларускімі ваярамі пра іх праблемы.
Удзельнічалі прадстаўнікі беларускіх і ўкраінскіх грамадскіх актывістаў і валанцёраў, дыяспар і міжнароднай супольнасці.
Мы ведаем: вы стаміліся верыць. Стаміліся ад абяцанняў, ад гучных заяў, ад «усё будзе добра», якое так і не збылося.
«Мы простыя неабыякавыя беларусы — нам не ўсё роўна.»
Сустрэча з беларускімі ваярамі была ціхая, без пафасу і фотасесій. Людзі, якія абаранялі і абараняюць нешта большае за сябе, знайшлі час пагаварыць пра тое, што іх непакоіць. Шчыра і часам балюча.
Скажам толькі: людзі сустрэліся. Людзі, якія не чакаюць чужой дапамогі, а самі нешта робяць. Хто менавіта — не скажам.
Дзе менавіта —
таксама. Не таму, што хаваем нешта дрэннае. Проста гэтым людзям яшчэ трэба працаваць далей, і іх бяспека не тэма для фотаздымкаў і тлумачэнняў.
Мы не «абраныя дэпутаты», каб адчытвацца за кожны крок. Мы простыя неабыякавыя беларусы — нам не ўсё роўна. Мы ўзялі на сябе адказнасць і цяпер самі вырашаем, што рабіць, і самі вырашаем, калі і пра што расказваць людзям. Тое, што вы пра гэта наогул даведаліся, не наш абавязак, а наша добрая воля. Падрабязнасці раскажам, калі надыдзе момант. Не раней. Жорсткая праўда сённяшняга дня, якая патрабуе цішыні.
Тое, што абмяркоўвалася, датычыцца непасрэдна тых, хто сёння змагаецца за нашу агульную будучыню. І гэтая размова будзе мець працяг не ў словах, а ў справах. Будзем вырашаць.
Мы не абяцаем хуткай перамогі. Мы не абяцаем, што заўтра будзе лягчэй. Мы проста працягваем рабіць тое, што можам: крок за крокам, без гучных слоў.
Мы працуем. Часта ціха і незаўважна. Часта не з тым вынікам, якога хацелася б. Але гэта рэальная праца дзеля галоўнай мэты — свабоднай, дэмакратычнай, суверэннай Беларусі ў складзе будучага макрарэгіёну і еўрапейскай сям'і.
Жыве Беларусь! Слава Україні! Беларусь перадусім!


